Сіноптыкі: У панядзелак вельмі рэзка пахаладае, адразу да мінус 10-13

Уначы прагназуецца снег, удзень — кароткачасовы снег, па захадзе — мокры снег. Месцамі магчымая завіруха. На большай частцы тэрыторыі краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходнім, парывістым, уначы ў многіх раёнах — моцны парывісты. Уначы прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад нуля градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе краіны, уначы па поўначы пры праясненнях — 10-13 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі