Сіноптыкі: У панядзелак пройдуць кароткачасовыя дажджы, будзе да +29

Уначы па заходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёвы парывісты, удзень месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў. Удзень будзе 24-29 градусаў цяпла, па захадзе краіны — 19-23 градуса, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі