Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы, уначы чакаюцца замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 17 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.

Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты, месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, месцамі будуць замаразкі ад нуля да -3. Удзень будзе 10-16 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі