У Беларусі ў аўторак будзе цёпла і пераважна без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных паўднёвых раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночным, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, на поўдні будзе 12-15 градусаў. Удзень будзе +18-23, а на Брэстчыне і Гомельшчыне паветра прагрэецца да +25, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі