Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі

Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі

Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі 7 кастрычніка. У многіх раёнах Магілёўскай, Гомельскай абласцей, а таксама на ўсходзе Віцебшчыны чакаецца да -3 градусаў.

У начныя гадзіны ў чацвер тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 (у сталіцы — 11-13 градусаў).

Ёсць прагноз, што ў наступныя дні начныя замаразкі (да -5) магчымыя амаль па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі