Сіноптыкі: 8 сакавіка ў Беларусі будзе да 11 цяпла


Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, 5-10 метраў за секунду, на поўначы — з парывамі да 14 метраў.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, у дзённыя — 5-11 градусаў са знакам плюс.



Камфортнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю і ў панядзелак. Месцамі тэмпература паветра ў гэтыя дні можа дасягнуць 12 градусаў цяпла. Ападкаў не прагназуецца. Але ў аўторак, 11 сакавіка, крыху пахаладае, пройдуць мокры снег і дождж, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі