Сіноптыкі: цыклон “Фрэдэрык” паўплывае на надвор’е ў Беларусі нязначна

Сіноптыкі: цыклон “Фрэдэрык” паўплывае на надвор’е ў Беларусі нязначна

Цыклон “Фрэдэрык” паўплывае на надвор’е ў Беларусі нязначна. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Таму такіх здарэнняў, якія былі ў Германіі, Нідэрландах, Бельгіі (сарваныя моцным ветрам дахі дамоў, паламаныя дрэвы, перакуленыя грузавікі і г. д.), у нашай краіне не чакаюць. Беларускія сіноптыкі адзначаюць, што цыклон ужо страчвае сваю актыўнасць.

Тым не менш, “Фрэдэрык” пагоршыў умовы надвор’я ў Беларусі. У пятніцу на працягу дня па ўсёй краіне пройдзе снег, на Брэстчыне будзе парывісты вецер (але не такі моцны, як у той жа Германіі). У другой палове дня тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі