Вы тут

Сінгл "Камяні" ад THE SUPERBULLZ — пра незадаволенасць і нязгоду

Алесь-Францішак Мышкевіч / Скрыншот

Гурт THE SUPERBULLZ выдаў сінгл "Камяні" — песню і кліп пра незадаволенасць і нязгоду. Гэта першы з трох сінглаў, якія папярэднічаюць альбому, што выйдзе напачатку восені.

Новае вострасацыяльнае гучанне The SUPERBULLZ канструяваў гукарэжысёр Андрэй Баброўка, здымкамі займалася студыя Krok Films.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.