The Silicon "Desert Storm"

 Дэбютнік “Desert Storm” ад мінскага сёрф-рок-трыа “The Silicon” – яскравы прыклад таго.

Ужо само гучанне гурта ставіць яго ў шэраг незвычайных беларускіх каманд, а музычны матэрыял альбома (збольшага аўтарскі) і яго падача сведчыць пра разуменне ўдзельнікамі гурта таго, што яны робяць. Можна пагадзіцца з музыкамі, што пласцінка слухаецца на адным подыху – 42 хвіліны пралятаюць цалкам незаўважна. Аўтарскія трэкі чаргуюцца з кавер-версіямі знакамітых “Хавы-Нагілы”, песняроўскай “До третьих петухов”, “Miserlou” Дзіка Дэйла, сёрфавы налёт якіх не выбіваецца з агульнага кантэксту пласцінкі, а ўласна “сіліконаўскія” мелодыі не прайграюць на фоне вядомых рытмаў.

Сярод аўтарскіх п’ес “Desert Storm” можна знайсці драйвова-эфектныя рэчы, якія сведчаць пра тое, што музыкі гурта спрабавалі выйсці за межы стылістыкі сёрфа, акуратна надаўшы яму сучаснае гучанне.

Увогуле, можна казаць пра ўніверсальнасць альбома “Desert Storm”, якая заключаецца як у магчымасці танцаваць пад вар’яцкія сёрф-рымты, так і падумаць за кубкам кавы з папіросай, убіраючы ў сябе прыемны і не банальны фон.

Такім чынам, на прыкладзе “Desert Storm” ад The Silicon можна прыйсці да высновы, што беларускія гурты апошнім часам радуюць якаснымі дэбютнымі пласцінкамі, і што інструментальная музыка пачала карыстацца попытам у нашай складанай музычнай краіне: да экспрэсіўных бубнаў Drum Ecstasy, медытатыўных вібрацый Port Mone, экзальтаваных парываў Gurzuf далучыўся прыпраўлены карыцай, арыгана і чылі амаль класічны сёрф-рок ад The Silicon. Калі ў песні няма словаў – спявае душа, бубны, акардэон ці гітара. Ды і словы бываюць не заўсёды да месца…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі