У цэнтры Мінска днём 25 сакавіка шмат сілавікоў, паведамляюць Еўрарадыё чытачы. Асабліва вялікая канцэнтрацыя міліцыянтаў — на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай і плошчы Якуба Коласа, а таксама ў іншых месцах. Хутчэй за ўсё, актыўнасць сілавікоў павышаная праз тое, што ў гэты дзень адзначаецца Дзень Волі.
Напярэдадні па ўсёй Беларусі прайшлі "прэвентыўныя затрыманні": сілавікі ізноў цікавіліся актывістамі, на якіх ужо звярталі ўвагу ў мінулым.