Сілавікі пагражаюць пазбавіць грамадзянства экс-палітвязня, які пакінуў Беларусь

Віталь Жук з жонкай / t.me/viasna96
Віталь Жук з жонкай / t.me/viasna96

20 красавіка ў Кобрыне сілавікі прыходзілі да сваякоў экс-палітвязня Віталя Жука і ягонай жонкі Маргарыты Касабуцкай, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Сілавікоў з Брэста цікавіла кватэра, у якой жыла сям’я экс-палітвязня, і маёмасць у ёй. Яны правялі агляд кватэры і сфатаграфавалі.

Сам Жук разам з жонкай і дзецьмі ўжо некалькі месяцаў таму пакінуў Беларусь.

Ён расказаў праваабаронцам, што сілавікі ведалі ўсе інтэрв’ю, якія ён даваў пасля вызвалення, а таксама пагражалі пазбавіць яго грамадзянства. На думку Жука, на яго могуць пачаць так званую "спецвытворчасць" па крымінальнай справе. Гэта будзе азначаць завочны суд над ім.

Віталь Жук быў асуджаны на 1,5 года за каментар пра Лукашэнку і цалкам адбыў свой тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі