Сілавікі канфіскавалі ў "Кнігаўцы" 200 кніг, па 15 правядуць экспертызу

Сілавікі канфіскавалі ў "Кнігаўцы" 200 кніг, па 15 правядуць экспертызу

Сілавікі канфіскавалі ў кнігарні "Кнігаўка" 200 кніг. Па 15 з іх правядуць экспертызу. Пра гэта паведаміла журналістка газеты "СБ. Беларусь сегодня" Людміла Гладкая.

Затрыманы дырэктар кнігарні Андрэй Янушкевіч і двое яго супрацоўнікаў. Па якім артыкуле іх затрымалі, Гладкая не паведамляе. Яна заяўляе, што выдавец вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а яго супрацоўнікі "мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў".

Вядомае імя адной з затрыманых — Наста Карнацкая. Верагодна, яе Гладкая называе касіркай кнігарні, якая "адміністравала шэраг экстрэмісцкіх рэсурсаў". 

Як распавядала Еўрарадыё, 17 траўня Андрэй Янушкевіч адчыніў у Мінску кнігарню "Кнігаўка". У першы ж дзень туды прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, каб правакаваць супрацоўнікаў. а поты заявіліся сілавікі з ператрусам. Пасля гэтага сувязь з Янушкевічам і ягонымі супрацоўнікамі знікла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі