Шварцэнегеру падарылі першы ў свеце электрычны Hummer (відэа)

Шварцэнегеру падарылі першы ў свеце электрычны Hummer (відэа)

Арнольду Шварцэнегеру падарылі першы ў свеце электрычны Hummer. Яго зрабіла аўстрыйская кампанія Kreisel Electric спецыяльна для знакамітага акцёра. Максімальная хуткасць аўтамабіля — 120 кіламетраў за гадзіну. Без падзарадкі ён можа праехаць да 300 кіламетраў.

Відэа прэзентацыі электрычнага Hummer Н1 Шварцэнегер выклаў на сваіх старонках у сацсетках. У каментары ён напісаў, што нарэшце збылася яго мара пераўтварыць гэты аўтамабіль у цалкам электрычны. “Мы так хутка рухаемся ў будучае чыстай энергіі”, — адзначыў акцёр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі