Штраф для зайцоў у Мінску вырасце ўдвая
Ужо з 31 студзеня штрафы для "зайцоў" у грамадскім транспарце сталіцы вырастуць. Як паведамляецца на сайце дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", тых, хто едзе без квітка, будуць штрафаваць на суму ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Ад чаго будзе залежаць велічныя штрафу, не ўдакладняецца.
Цяпер штраф складае 0,5 базавай (базавая велічыня ў Беларусі на сёння — 24,5 рубля).
Змены звязаныя тым, што набылі сілу нормы закона Беларусі ад 8 студзеня 2018 года №95-З, які дапаўняе Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, інфармуе БЕЛТА.
Калі "заяц" аплаціць штраф на месцы, то пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не складаецца. Пасажыру, які ехаў без квітка, проста выдадуць квітанцыю.