Вы тут

Што трэба, каб прызнаць затрыманых па "справе патрыётаў" палітвязнямі?

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

На беларускіх праваабаронцаў абрынуліся з абвінавачваннямі ў тым, што яны не прызнаюць палітвязнямі зняволеных па "справе патрыётаў". Пра тое, чаму так адбываецца і ў якім выпадку арыштаваныя актывісты атрымаюць статус палітычных зняволеных, у жывым эфіры Еўрарадыё распавёў праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэта Алег Гулак.

"Ёсць два віды палітзняволеных, ― тлумачыць Алег Гулак. ― Па адным мы патрабуем безумоўнага вызвалення, гэта, перш за ўсё, калі гаворка ідзе пра палітычныя артыкулы кшталту "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі", альбо, калі вядзецца пераслед за дзейнасць, якая абароненая міжнароднмі стандартамі (журналісцкая, праваабарончая). І другі выпадак ― калі мы лічым справу палітычнай, але патрабуем перагляду справы справядлівым судом. Гэта адбываецца ў тых выпадках, калі ёсць з аднаго боку дзеянні, якія былі не ў межах закона, але якія выклікалі неадэкватны прысуд і парушэнне працэдур".

Па словах Алега Гулака, "справа патрыётаў" і "Белага легіёна", носіць палітычны характар, бо яна выкарыстоўваецца дзяржаўнымі СМІ, як прапагандысцкі інструмент. Але яна мае шэраг юрыдычных супярэчлівых момантаў:

"Самі дзеянні, якія інкрымінуюцца, напрыклад, Лазоўскаму, як арганізацыя групоўкі, ― гэтая дзейнасць абароненая стандартамі? Не. Таму застаецца пытанне, наколькі гэтыя абвінавачанні маюць пад сабой абгрунтаванне, наколькі насамрэч Міраслаў Лазоўскі мог і ўдзельнічаў у гэтым. Ёсць сумнеў, што гэта так, але гэта толькі сумневы. Пакуль не было суда, адкрытага працэсу, на якім можна было б учыць, наколькі гэта абвінавачанне мае пад сабой сур'ёзныя абгрунтаванні, да гэтага моманту няма, на нашу думку, падстаў гэтае пытанне прадметна разглядаць".

На думку праваабаронцы, у 2010 годзе прызнанне арыштаваных за ўдзел у масавых беспарадках палітзняволенымі было відавочным. Маўляў, самі праваабаронцы прысутнічалі на плошчы і не зафіксавалі факта масавых беспарадкаў. Цяпер жа гаворка вядзецца пра "падрыхтоўку" ― а гэта дзеянні, якія немагчыма адсочваць.

"Калі суд будзе закрыты і будуць відавочна парушацца працэцуры, калі адвакаты не будуць мець магчымасці працаваць са сваімі кліентамі, калі не будзе адкрытага працэсу і калі грамадства не будзе мець магчымасці атрымаць інфармацыю пра тое, што адбываецца, то пры такіх падставах пытанне намі будзе разглядацца", ― рэзюмуе Гулак.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.

Выбар рэдакцыі