БХК атрымаў папярэджанне Мінюста

БХК атрымаў папярэджанне Мінюста

Праваабарончая арганізацыя "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" атрымала папярэджанне Мінюста. Пасля двух папярэджанняў на працягу года грамадскую арганізацыю могуць ліквідаваць, паведамляе belhelcom.org.

6 ліпеня БХК атрымаў запыт Мінюста на шэраг дакументаў па 30 пазіцыях. Іх чыноўнікі чакалі да 16 ліпеня. 14 ліпеня ў офісе арганізацыі прайшоў ператрус, яго апячаталі. Нягледзячы на гэта, у Мінюст накіравалі частку даных і паведамілі пра апячатаны офіс, што не дазваляе даслаць рэшту дакументаў (праваабаронцы дагэтуль не маюць доступу да яго). Аднак Мінюст вынес папярэджанне.

У сярэдзіне ліпеня кіраўнік БХК Алег Гулак у эфіры Еўрарадыё распавёў, чым праваабарончыя арганізацыі не дагадзілі ўладам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі