Хто абароніць праваабаронцаў і ці ёсць каму іх замяніць

Хто абароніць праваабаронцаў і ці ёсць каму іх замяніць

14 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў праваабарончыя і іншыя няўрадавыя арганізацыі ў Мінску і рэгіёнах. Ператрусы прайшлі ў офісах БАЖ, Беларускага Хельсінкскага камітэта, лабараторыі "Новак", пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" і яшчэ больш як дзясятка іншых арганізацый, а таксама дома ў актывістаў. Паводле звестак праваабаронцаў, былі затрыманыя больш за 10 чалавек, у тым ліку кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.

Чым праваабарончыя арганізацыі не дагадзілі беларускаму рэжыму? Ці магчыма абараніць правы людзей у краіне, дзе “часам не да законаў”? Хто цяпер абароніць саміх праваабаронцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі