Што стаіць за петыцыяй за роспуск Каардынацыйнай рады? Стрым з Паўлам Усавым
![Павел Усаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/ablvv84sri-j05rh21h7lwzu_qi-4swh.jpg.webp?itok=5dJ9o6lS)
Павел Усаў / Еўрарадыё
У канцы снежня палітычнае жыццё мусіць запавольвацца і заспакойвацца ў чаканні Калядаў. Але ж не — падзеі працягваюць адбывацца, прычым з шалёнай хуткасцю. Працягваецца канфлікт на Блізкім Усходзе. Кангрэс ЗША не паспявае прагаласаваць за дапамогу Украіне да Новага года. Стомлены Зяленскі за некалькі гадзінаў прэс-канферэнцыі не згадвае Беларусь. У Расіі вядомага пісьменніка ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. На гэтым фоне Лукашэнка, які віншуе "чэкістаў" з "Днём КДБ", неяк нават губляецца.
Усё гэта абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. А таксама падсумоўваем вынікі года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.