Штаб Віктара Бабарыкі паведамляе аб затрыманні яго асабістай памочніцы

Галаўны офіс "Белгазпрамбанка" ў Мінску / Еўрарадыё
Галаўны офіс "Белгазпрамбанка" ў Мінску / Еўрарадыё

Штаб Віктара Бабарыкі паведамляе аб яшчэ адным затрыманні ў яго ініцыятыўнай групе. На гэты раз Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю прыйшоў да Алены Каргачовай — асабістай памочніцы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, якая больш за 20 гадоў адпрапрацавала з ім у "Белгазпрамбанку".

Паводле інфармацыі штаба Бабарыкі, вечарам 1 ліпеня Алена Карагачова была затрыманая ДФР КДК і дастаўленая ў СІЗА КДБ. У чым яе падазраюць — пакуль не паведамлялася.

Адвакаты пачнуць абарону Каргачовай пры першай жа магчымасці.

Штаб Виктора Бабарико сообщает о задержании его личной помощницы
Алена Каргачова / Facebook

Затрыманні сярод менеджараў "Белгазпрамбанка" працягваюцца з 11 чэрвеня, калі супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусамі ў сам банк і ў тры звязаныя з ім кампаніі. Фінансавая міліцыя пачала крымінальныя справы за ўхіленне ад выплаты падаткаў і легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Праз тыдзень, 18 чэрвеня, быў затрыманы экс-старшыня праўлення БГПБ Віктар Бабарыка, які сышоў з гэтай пасады ў сярэдзіне траўня 2020 года, каб балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Разам з ім быў затрыманы яго сын Эдуард, які кіраваў ініцыятыўнай групай патэнцыйнага кандыдата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі