Вы тут

Шрайбман: армія не будзе браць палітычную адказнасць і кудысьці пераходзіць

Арцём Шрайбман / facebook.com/artyom.shraibman

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у сакавіку 2021-га прайшоў зборы афіцэраў запасу і падзяліўся TUT.by сваімі ўражаннямі ад беларускага войска. "Мяне часта пытаюцца, як хутка войска пяройдзе на бок народа, — распавядае Шрайбман. — Адказ, верагодна, расчаруе... Наша армія не будзе браць на сябе палітычную адказнасць і кудысьці пераходзіць".

Па словах аналітыка, у выпадку, калі войска будуць актыўна ўцягваць у палітыку, то верагодна, што "асобныя афіцэры і генералы будуць займацца італьянскім страйкам, ухіляцца ад непрыемных загадаў". "Палітычная сіла, якая калісьці захоча атрымаць сабе сімпатыі гэтых людзей [вайскоўцаў], павінна будзе пераканаць іх у тым, што крыніца нестабільнасці, анархіі і бардака — як раз статус-кво, а яны, лідэры гэтай сілы, хочуць і могуць гэта выправіць", — такую выснову робіць Арцём Шрайбман. Ён прыгадвае, што ў кантактах вайскоўцы стараліся не закранаць "палітыку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.