Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што ў Расіі не павінна атрымацца зрушыць межы з ужываннем сілы. У сваім звароце да немцаў ён паабяцаў узважваць усе крокі па падтрымцы Украіне і ажыццяўляць іх толькі разам з партнёрамі.
"Вядома, вы [грамадзяне Германіі] хочаце міру ў Еўропе, каб вайна не станавілася бліжэйшай, каб урад і канцлер захоўвалі нервы. Менавіта гэта я вам абяцаю, даверцеся ўраду і мне. Мы прымаем рашэнні, якія заўсёды ўзважваюцца і ўзгадняюцца на міжнародным узроўні", — падкрэсліў Шольц.