Школьны аўтобус з дзецьмі ў Воранаўскім раёне ўрэзаўся ў пагрузчык

Школьны аўтобус з дзецьмі ў Воранаўскім раёне ўрэзаўся ў пагрузчык

У вёсцы Канвелішкі Воранаўскага раёна школьны аўтобус з дзецьмі ўрэзаўся ў пагрузчык. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 9 лістапада, піша gaigrodno.by.

У густым тумане, які апанаваў Беларусь, кіроўца школьнага аўтобуса выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося ДТЗ. Кіроўца аўтобуса атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Дзеці сур'ёзных траўмаў не атрымалі, але двое з іх былі дастаўленыя ў лякарню для агляду.

Паведамляецца, што і на аўтобусе, і на пагрузчыку фары былі спраўныя і ўключаныя.

Прычыны ды іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў выніку праверкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі