Шклоўскія вуліцы беларусізавалі

У Шклове, дзе 2-3 верасня пройдзе афіцыйны Дзень беларускай пісменнасці і друку, грамадскія актывісты вымусілі мясцовае начальства спыніць замену шыльдаў з беларускамоўнымі назвамі вуліц на рускамоўныя.
Амаль два тыдні старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў і іншыя актывісты дамагаліся гэтага рашэння.

Урэшце ў Шклоўскі райвыканкам патэлефанаваў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз і запатрабаваў змяніць рускамоўныя шыльды на беларускамоўныя.

Райвыканкам адразу зрабіў заяўку на выраб новых шыльдаў. Напярэдадні афіцыйнага Дня беларускай пісьменнасці і друку ў Шклове мясцовая ўлада перайменавала вуліцу Урыцкага ў вуліцу імя Янкі Купалы, а Карла Маркса — у Якуба Коласа.

Шыльды з новымі назвамі вырабілі па-руску і паспелі іх замацаваць на сценах дамоў. Сёння Рыгор Кастусёў сустрэўся з намеснікам старшыні шклоўскага райвыканкама Яўгенам Сімянкевічам, які назваў замену шыльдаў недарэчнасцю і абвінаваціў у гэтым камунальнікаў.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі