Шандаровіч: У мірны час Пуцін — лузер, а ў вайсковы час — “нацыянальны лідар”

Шандаровіч: У мірны час Пуцін — лузер, а ў вайсковы час — “нацыянальны лідар”

Расійскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч выказаўся наконт небяспекі Расіі для Беларусі. На яго думку, калі пытанне Украіны для Расіі будзе вычарпаная, яна можа ўзяцца і за Беларусь. Гэта трэба для падтрымання “ваеннай істэрыкі”. Пра гэта ён заявіў у эфіры Еўрарадыё.

Шандаровіч: “У мірны час Пуцін — лузер. Калі расіяне выйдуць са стану ваеннай істэрыкі, яны убачаць, што пры Пуціне ўсё дэградуе. Каб яны не навялі вочы на рэзкасць, іх трэба трымаць у стане пастаяннай вайны. Бо ў ваенны час Пуцін — нацыянальны лідар. Гэта ваенная істэрыка, разлічаная на ідыётаў”.

Публіцыст, сцэнарыст праграмы “Куклы” Віктар Шандаровіч упершыню прыехаў у Беларусь за 16 гадоў. Яму нарэшце выдалі “гастрольку”. Гэты выступ адбудзецца 25 траўня ў канцэртнай зале “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі