Шахцёры і будаўнікі — найбольшыя выпівохі

Амерыканскія сацыёлагі выявілі самыя алкаголезалежныя прафесіі. Імі апынуліся шахцёры і будаўнікі — менавіта цяжкая фізічная праца прымушае гэтых людзей часцей прыкладвацца да бутэлькі, перакананыя ў Міністэрстве аховы здароўя і сацыяльных служб ЗША.

Даследаванне праводзілася ў 2008-2012 гадах. Сацыёлагі разглядалі асобаў, якія выпіваюць пяць і болей парцый спіртнога за раз цягам пяці і болей дзён за месяц. Пры гэтым адна порцыя — гэта 14 грамаў чыстага спірта, які ўтрымліваецца ў шклянцы піва, келіху віна ці чарцы моцнага напою.

Спецыялісты падлічылі, што 17,5% шахцёраў злоўжываюць спіртным. Другі радок занялі будаўнікі з 16,5 адсоткамі.

Толькі на трэцім месцы ў спісе алкагалізаваных прафесій апынулася занятасць у гатэльным і рэстаранным бізнэсе. Але ж прадстаўнікі гэтай галіны занялі першы радок па злоўжыванні наркотыкамі — болей за 19 адсоткаў.

Менэджэры таксама часцей захапляюцца наркотыкамі, чым спіртным — болей за 12% з іх прымаюць забароненыя прэпараты, а выпівохамі можна назваць меней за 10% з іх.

Меней за ўсіх п’юць настаўнікі і лекары, а наркаманаў найменей сярод чыноўнікаў, піша lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі