“Шахцёр” адарваўся ад БАТЭ на 9 ачкоў

Салігорскі “Шахцёр” у даволі напружанай гульні выдраў перамогу ў жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1. Цяпер пасля 15-ці матчаў гарнякі сталі безумоўнымі лідарамі і маюць 38 ачкоў. Іх бліжэйшы канкурэнт і леташні чэмпіён, барысаўскі БАТЭ мае 29 ачкоў і адну гульню ў запасе. Аднак значна скараціць разрыў наўрад ці здолее.





Наваполацкі “Нафтан” сёння прымаў мінскае “Дынама”. Матч скончыўся сухой нічыёй — 0:0. Дынамаўцы, дарэчы, займаюць трэці радок турнірнай табліцы, “Нафтан” — адзін з аўтсайдэраў і стаіць на 10-м радку.



Заўтра, 30 чэрвеня пройдуць астатнія матчы гэтага тура: БАТЭ прыме “Нёман”, “Гомель” — брэсцкае “Дынама”, “Дняпро” згуляе са “Славіяй”, а “Мінск” — з “Белшынай”.