Шацікава патрабуе пакараць людзей, якія ўтрымлівалі яе ў псіхлячэбніцы

У Магілёве 23 жніўня адбудзецца паседжанне суда па справе грамадзянскай актывісткі Крысціны Шацікавай.

Паседжанне ініцыявана самой Шацікавай, якая накіравала ў магілёўскую пракуратуру заяву з патрабаваннем распачаць крымінальную справу супраць асобаў, якія гвалтоўна ўтрымлівалі яе ў псіхіятрычным шпіталі ў сакавіку гэтага году.

Нагадаем, 23 сакавіка Шацікаву скралі невядомыя і звезлі ў псіхлячэбніцу, дзе яна прабыла супраць сваёй волі чатыры дні. Па выхадзе на волю пацярпелая некалькі разоў патрабавала ад Пракуратуры і судоў распачаць крымінальную справу па факце жорсткага парушэння яе правоў, аднак яе патрабаванні не былі задаволены.

На заўтрашнім паседжанні суда Крысціна мяркуе абскардзіць адмоўныя адказы. Дарэчы медыкі з псіхлячэбніцы, якія займаліся непасрэдна Шацікавай, ужо атрымалі вымову за непрафесійныя адносіны з пацыэнтам.

Ганна Палякова, Еўрарадыё, Магілёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі