Вы тут

Севярынец напісаў, над якімі кнігамі працуе ў зняволенні

Павел Севярынец / З архіву Еўрарадыё

Палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец напісаў у лісце, над якімі кнігамі працуе ў зняволенні. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта "Дрэва жыцця" (яе ён пачаў пісаць за кратамі), "Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску" (кнігу пачаў пісаць за год да затрымання) і меркавана трэцяя, заключная частка рамана "Беларусалім".

У траўні 2021 года Севярынец быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Ён адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі. Правабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

Чакаецца, што 15 лістапада ў міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні будуць абвешчаны лаўрэаты беларускай прэміі імя Францішка Аляхновіча.  Адзін з намінантаў — Павел Севярынец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.