Вы тут

Палітвязні. Love Story: Севярынцы

Павел і Вольга Севярынцы / Еўрарадыё

Героі новага выпуску "Палітвязні. Love Story" — Павел і Вольга Севярынцы. Большасць беларусаў ведаюць Паўла як палітычнага дзеяча і грамадзянскага актывіста. Яго жонка Вольга расказала пра іншага Севярынца.

Як фрагмент з рамана "Беларусалім" увасобіўся ў рэальнасць і стаў пунктам адліку для сям'і Вольгі і Паўла? Што такое рамантычныя спатканні на "хіміі" і прапанова рукі і сэрца ў стылі Севярынца, а яшчэ як растлумачыць сыну, што ў турме сядзяць не толькі злачынцы? Пра ўсё гэта — глядзіце ў заключным выпуску праекта "Палітвязні. Love Story".

Еўрарадыё завяршае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзеі ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Даслаць ліст Паўлу Севярынцу можна на адрас: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.