Вы тут

Палітзняволеныя. Love Story: Аляксей і Таццяна Беразінскія

Аляксей і Таццяна Беразінскія / Еўрарадыё

Еўрарадыё запускае новы праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзею ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Сёння мы раскажам пра Таццяну і Аляксея Беразінскіх. Пасля прысуду мужу жыццё Таццяны праходзіць у рэжыме "ад званка да званка": раз на тыдзень ён зтэлефануе з калоніі па вайберы. У сям'і ёсць 8 хвілін — нагледзецца адно на аднаго і сказаць самае галоўнае.

Адправіць ліст Аляксею можна па адрасе:

ВК №22

225295, Бреэсцкая вобл, г. Івацэвічы,

ст. Даманава, а/с 20

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.