Вы тут

Палітвязні. Love Story: Бароўскія

Бароўскія

Еўрарадыё працягвае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесій, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзеі ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Героі чацвёртага выпуску — Вераніка і Яўген Бароўскія. Пара згуляла вяселле ў СІЗА. На цырымонію маладым адвялі пяць хвілін. Вераніка прызнаецца: часу было так мала, што нават пацалавацца не паспелі. Але ўсё ж лічыць гэты дзень адным з самых шчаслівых у жыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.