Вы тут

Палітвязні: Love Story. Малюты

Мікалай і Аліна Малюты / Еўрарадыё

Еўрарадыё працягвае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесій, матэрыяльнага становішча.

Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзею ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Сёння мы раскажам пра Алiну і Мiкалая Малютаў. Аліна нарадзіла другую дачку на наступны дзень пасля затрымання мужа. Пакуль каханы чакае суда — дзяўчына не выпускае з рук тэлефон: здымае дзяцей на камеру, каб потым паказаць бацьку, як раслі яго дочкі.

Адправіць ліст Мікалаю можна па адрасе:

СИЗО-7

вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37

224030, г. Брэст

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.