"Северсталь" перарвала пераможную серыю мінскага "Дынама"

"Северсталь" перарвала пераможную серыю мінскага "Дынама"

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі па булітах чарапавецкай камандзе "Северсталь" — 1:2 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 0:1). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ у чацвер прайшоў на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 15 тысяч заўзятараў.

Першы перыяд прайшоў пад дыктоўку дынамаўцаў, але закінутых шайбаў не было. А на 23-й хвіліне Аляксандр Аўцын выводзіць наперад гасцей. "Дынама" працяглы час ніяк не магло зраўняць лік. Толькі на 52-й Андрэй Сцяпанаў закідвае шайбу. Вырваць перамогу ў асноўны час не ўдалося. У авертайме больш шанцаў на перамогу мелі госці, яны ж лепш выканалі буліты. Такім чынам пераможная серыя мінчукоў, якая складалася з шасці перамог, перарваная аўтсайдэрам.

У дынамаўцаў стала 77 ачкоў пасля 44 матчаў, яны займаюць 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Столькі ж ачкоў, але пасля 46 паядынкаў, у маскоўскага "Дынама".

У суботу, 7 студзеня, мінчукі будуць прымаць маскоўскі ЦСКА, аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі, пачатак а 17-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі