Вы тут

Сетка крам Green стала генеральным партнёрам хакейнага мінскага "Дынама"

Сетка крам Green / igermann.by

Генеральным партнёрам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" стала сетка крам Green (ТАА "Грынрозніца"). Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце клуба. Пры гэтым сам клуб не абвяшчаў пра падпісанне генеральнага партнёра.

Уладальніка сеткі Green Генадзя Кірэйкава затрымалі на пачатку лютага. У СМІ гэтае затрыманне звязвалі з адмовай ад рэалізацыі прадукцыі некаторых беларускіх вытворцаў. Пра гэта на Усебеларускім народным сходзе казаў Аляксандр Лукашэнка: ён заявіў, што адну гандлёвую кампанію "выразаюць па яго даручэнні", але не назваў якую. 

Пра вызваленне Кірэйкава стала вядома на пачатку чэрвеня. Паводле "Нашай Нівы", бізнесовец заплаціў "выкуп" у 5 мільёнаў долараў. 

Верагодна, аднаразовай выплатай справа не абмежавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.