Сенатары ўхвалілі законапраект, які прыраўнівае інтэрнэт-рэсурсы да СМІ

Савет Рэспублікі, як напярэдадні і Палата прадстаўнікоў, ухваліў законапраект, які прыраўнівае інтэрнэт-рэсурсы да СМІ. Цяпер іх, як і іншыя медыя, змогуць закрыць за два папярэджанні.

"Уладальнік інтэрнэт-рэсурса павінен несці адказнасць за кантэнт, — цытуе словы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч (яна прадстаўляла сенатарам законапраект) РІА "Новости". — Дзякуючы закону, які пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года, будзе пастаўлены надзейны заслон рэсурсам, якія публікуюць супрацьпраўную інфармацыю".

Ананіч падкрэсліла, што ў наступным годзе міністэрства інфармацыі будзе мець права абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, якія "нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы і распаўсюджваюць інфармацыю, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам". Аднак, калі "інтэрнэт-рэсурсы будуць працаваць у прававым полі, яны ўступлення закона ў сілу нават не заўважаць".

У Савеце Рэспублікі сёння выступаў і старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён прадставіў сенатарам законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Савет Рэспублікі яго ўхваліў, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі