Вы тут

Сцэнарыста серыяла "Чарнобыль" натхнялі творы беларускіх пісьменнікаў

Святлана Алексіевіч / ria.ru

Сцэнарыст амерыканскага міні-серыяла "Чарнобыль" Крэйг Мазін апублікаваў у Twitter спіс мастацкай і дакументальнай літаратуры, якую ён вывучаў. На адным з першых месцаў у ім знаходзіцца "Чарнобыльская малітва" Святланы Алексіевіч. Мазін падкрэслівае, што пасля прачытання кнігі не здзіўлены, што пісьменніца ўганараваная Нобелеўскай прэміяй. Таксама сцэнарыст згадаў і мастацкі фільм "Ідзі і глядзі" (1985) Элема Клімава, створаны па сцэнары беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. У ім жорстка і праўдзіва паказаныя падзеі часоў вайны ў Беларусі.