Вы тут

Сайт незалежнага гомельскага выдання “Сильные новости” зноў працуе

Сайт незалежнага гомельскага выдання “Сильные новости” — gomel.today зноў працуе

Сайт незалежнага гомельскага выдання “Сильные новости” — gomel.today зноў працуе. Заснавальнік і дырэктар рэгіянальнага партала Пётр Кузняцоў паведаміў, што  тэхнічныя праблемы, якія ўзніклі 15 ліпеня, нарэшце ўдалося вырашыць. Тады хтосьці пракраўся ў праграмны код і пакінуў там шмат памылак, якія нашкодзілі працы сайта.

“Там пакуль, вядома, амаль няма актуальных навін — увесь час прастою доступу да адмінку не было і ў рэдакцыі”, — напісаў ён у Facebook.

9 і 13 ліпеня ў супрацоўнікаў gomel.today прайшлі ператрусы. А днямі стала вядома, што Гомельскі гарвыканкам даслаў пастанову аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, якой належаць праекты Пятра Кузняцова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.