Вы тут

Сайт "Белсата" і яго старонкі ў сацсетках прызнаныя экстрэмісцкімі

Рашэнне аб прызнанні сайта "Белсат" экстрэмісцкім / t.me/pressmvd

Сайт тэлеканала "Белсат" і яго старонкі ў сацыяльных сетках прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

Як паведамляе прэс-служба МУС, такое рашэнне прыняў 27 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Падставай сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці.

У рашэнні пералічваецца, што экстрэмісцкімі лічацца старонкі "Белсата" ў Фэйсбуку, Інстаграме, "Вконтакте".

За распаўсюд (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц пагражае адміністрацыйная адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.

Трансляцыя спадарожнікавага тэлеканала "Белсат" экстрэмісцкай, верагодна, не лічыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.