Савет ЕС выключыў з "чорнага спісу" 8 беларусаў, а дадаў аднаго

У змешчаным там дакуменце адзначаецца, што Савет ЕС вырашыў дадаць у "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і бізнесменаў яшчэ аднаго чалавека — суддзю Шклоўскага раённага суда Віталя Волкава. Гэта ён два гады таму прыняў рашэнне аб пераводзе палітвязня Мікалая Статкевіча ў турму закрытага тыпу.

Са спісу асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, выключаныя 8 чалавек. Гэта — былы намеснік генпракурора Аляксандр Архіпаў, якога нядаўна асудзілі на 6 гадоў за "злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі", былыя намеснікі старшыні КДБ Мікалай Свароб і Пятро Траццяк, былы начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ Ігар Варапаеў, былая суддзя Фрунзенскага суда Мінска Ганна Самалюк, былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў, былая член Цэнтрвыбаркама Наталля Бушная і пракурор Андрэй Мігун.

Савет ЕС палічыў, што для знаходжання гэтых людзей у "чорным спісе" "больш няма падстаў". На сённяшні дзень у ім застаецца 232 чалавекі.

Рашэнне Савета ЕС можна пабачыць тут.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі