Сасновіч вярнулася ў першую сотню рэйтынгу WTA

Сасновіч вярнулася ў першую сотню рэйтынгу WTA

У панядзелак, 2 кастрычніка, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуска Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню, цяпер яна займае 97-е месца (была 102-й). Арына Сабаленка з 119-га паднялася на 101-е месца, а Вера Лапко — з 190-га на 189-е. Вікторыя Азаранка, якая часова не выступае і рыхтуецца да судовага працэсу ў ЗША, захавала за сабой 200-ы радок у рэйтынгу. Вольга Гаварцова з 266-га месца апусцілася на 267-е.

У першай дзясятцы адбыліся мінімальныя змены, лідары ж засталіся ранейшыя: іспанка Гарбіньё Мугуруса, румынка Сімона Халеп і ўкраінка Эліна Світоліна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі