Вы тут

"Сардэчна вітаем, вялікі сябар": як Вучыч сустрэў Лукашэнку ў Сербіі

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Сербіі / twitter.com/avucic​

У панядзелак, 2 снежня, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Бялград. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч сустрэў калегу проста ля трапа самалёта. На старонцы ў Twitter Вучыча ўжо поўна фота з беларускім лідарам. "Сардэчна вітаем, вялікі сябар Сербіі", — піша ён.

Афіцыйныя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Сербіі запланаваныя на 3 снежня. Пакуль жа — час для цёплых абдымкаў, абмену кампліментамі і прагулак па Бялградзе.

З аэрапорта Лукашэнка і Вучыч паехалі да мемарыяльнага комплекса ў гонар вызваліцеляў горада, дзе ўсклалі вянкі. Беларускі лідар пакінуў запіс у кнізе памяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.