Вы тут

"Сараева" заплаціць за выхадку фанаў на матчы з БАТЭ сама меней $30 тыс

Прессбол

Баснійскі футбольны клуб "Сараева" заплаціць сама меней 30 тысяч долараў штрафу за выхадку фанатаў на матчы супраць барысаўскага БАТЭ, піша TUT.by са спасылкай на замежныя СМІ. Падчас гульні ў рамках 3 тура кваліфікацыі Лігі Еўропы, які праходзіў 8 жніўня ў баснійскай Зеніцы, на поле паляцеў фаер. Праз гэта суддзі прынялі рашэнне перапыніць паядынак.

За гэты інцыдэнт клуб могуць пакараць не толькі штрафам, але і матчам без гледачоў.

Кіраўніцтва "Сараева" асудзіла паводзіны фанатаў і нагадала, што і без гэтага нясе вялікія выдаткі на арганізацыю матчаў у рамках Лігі Еўропы.

Гульня 8 жніўня скончылася перамогай БАТЭ —2:1. Матч у адказ пройдзе 15 жніўня на "Барысаў-Арэне".