Вы тут

Сапёры пакуль не знайшлі выбухоўкі ў "замініраваных" будынках

Эвакуацыя з БДУ / Еўрарадыё​​

Многія дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы па ўсёй Беларусі 1 кастрычніка атрымалі электронныя лісты з пагрозамі аб мініраванні будынкаў. Па выніках першых аглядаў следчыя не выявілі выбуховых рэчываў, паведамляе "Мінск-Навіны".

Цяпер сапёры і следчыя працягваюць абследаваць тэрыторыі і аглядаць месцы здарэнняў. Па выніках працы будзе дадзена прававая ацэнка.

Колькасць злачынстваў у гэтай сферы расце. Калі ў 2020 годзе было больш за 100 выпадкаў "мініравання", то ў першым паўгоддзі 2021-га — ужо больш за130.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, у Мінску "замініравалі" ўніверсітэты і Нацбібліятэку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.