У Мінску невядомыя "мініруюць" навучальныя і медычныя ўстановы. На месцах працуюць сапёры
Нехта "мініруе" паліклініку №19 у Мінску / Калаж Еўрарадыё
У Мінску раніцай 1 верасня некалькі навучальных і медычных устаноў атрымалі электронныя паведамленні пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады.
На месцах працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы. Будынкі і прылеглую тэрыторыю правяраюць. Пакуль небяспечных прадметаў не знайшлі, паведамілі ў сталічнай міліцыі.
Міліцыя высвятляе, хто стаіць за рассылкай.
За загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку ў Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць — да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Падобная хваля паведамленняў пра "мінеры" сёння раніцай прайшла і па буйных гарадах Расіі.