Сапернік БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў вызначыцца 7 ліпеня ў Андоры
![Сапернік БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў вызначыцца 7 ліпеня ў Андоры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/989549501ria715.jpg.webp?itok=k5UzOVlo)
Сапернік БАТЭ ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў вызначыцца 7 ліпеня ў Андоры. У аўторак, 27 чэрвеня, армянскі “Алашкерт” у матчы 1-га раўнда кваліфікацыі забіў толькі адзін гол “Санта-Каломе”. Перамога з мінімальным лікам (1:0) над андорцамі дае “Алашкерту” перавагу перад гасцявым матчам, але яна не такая вялікая, як чакалася.
БАТЭ прыме 12 ліпеня на “Барысаў-Арэне” пераможцу пары “Алашкерт” — “Санта-Калома”. Гульня пачнецца ў 20.30.