Самыя папулярныя ў Байнэце: Дар'я Домрачава і Юлія Цімашэнка

У пачатку сакавіка карыстальнікаў інтэрнэта найбольш цікавіла гісторыя жыцця трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, Героя Беларусі Дар'і Домрачавай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кампаніі “Яндэкс”. Таму можна смела казаць, што Домрачава стала самай папулярнай жанчынай Байнэта.



Другое месца заняла ўкраінскі палітык, яшчэ нядаўна палітзняволеная Юлія Цімашэнка.

За ёй па папулярнасці ідуць біяграфіі славутых беларусак Рагнеды і Еўфрасінні Полацкай. Адзначым, што ў топ-10 сакавіка патрапілі біяграфіі біятланісткі, уладальніцы бронзавага алімпійскага медаля Надзеі Скардзіны і алімпійскай чэмпіёнкі, фрыстайлісткі Алы Цупер.

Фота — БЕЛТА, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі