Самалійскія піраты захапілі беларускага капітана

Сяргей Харлан, капітан карабля Thai Union, захопленага самалійскімі піратамі, жыве ў Беларусі, але мае расійскае грамадзянства.
Пра гэта сёння паведаміў дырэктар Заходняга марскога агенцтва "Флот-Кадры", якое наймала маракоў на судна Thai Union, Уладзімір Агурцоў.

Паводле яго слоў, цяпер карабель рухаецца на Самалі пад аховай піратаў, следам за ім ідзе англійскі фрэгат з верталётам.

Як нагадвае REGNUM, тунцалоў быў захоплены 29 кастрычніка ў 200 мілях ад Сейшэльскіх астравоў. На борце судна знаходзіцца 1 беларус, 22 расіяніна, два філіпінцы і два грамадзяніны Ганы. Уладальнік карабля — тайландская кампанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі