Вы тут

Салдат тэрміновай службы збег з часці ў Печах, яго шукаюць шосты дзень

Фота з Телеграм-канала nexta_tv

19 сакавіка з вайсковай часці ў Печах збег салдат тэрміновай службы Аляксандр Неўмяржыцкі. Яго пошукі безвынікова працягваюцца шосты дзень. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў телеграм-канале NEXTA, Еўрарадыё яе пацвердзілі ў Міністэрстве абароны.

"Сапраўды, на мінулым тыдні камандзірам вайсковай часці была распачатая крымінальная справа па факце самавольнага пакідання часці ў дачыненні да гэтага вайскоўца, — распавёў кіраўнік прэс-службы абароннага ведамства Уладзімір Макараў. — Цяпер яго, зразумела, шукаюць. Пошук арганізаваны ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі, якія дзейнічаюць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Неўмяржыцкі родам з Лельчыцкага раёна. 28 лютага і 8 сакавіка ён прыязджаў дадому ў звальненне. З часцi ён зник 19 сакавіка. 21 сакавіка супраць яго была распачатая справа па артыкуле 445 КК РБ (самавольнае пакіданне часці або месца службы).

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 25.03: