Салдат тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам у навучальным цэнтры ў Печах

Навучальны цэнтр у Печах/ svaboda.org

Навучальны цэнтр у Печах/ svaboda.org

Ноччу з 3 на 4 жніўня ў ваенным навучальным цэнтры ў Печах Барысаўскага раёна застрэліўся салдат тэрміновай службы. Пра гэта паведамляе гомельскі рэсурс "Флагшток" са спасылкай на таварыша загінулага хлопца-дэсантніка па службе.

"Са стрэльбаў вынес нейкі спецыфічны патрон, галавы ў яго не засталося", — кажа суразмоўца рэсурсу. Паводле яго слоў, загінулы хлопец не хацеў служыць у войску, шукаў спосабы пазбегнуць прызыву, але не атрымалася. "Нядаўна знайшлі ў яго ці то нататкі, ці то вершы. З ім пачалі праводзіць працу. За яго ўзяўся галоўны ідэолаг Пячэннік. І пасля гэтага хлопец застрэліўся", — расказвае таварыш. Ні Мінабароны Беларусі, ні дзяржСМІ пра інцыдэнт не паведамлялі.

Што такое расклад хвароб? Каго ў Беларусі не бяруць у войска па здароўі

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі