Салдат самавольна пакінуў вайсковую частку, можа быць узброены (фота)

Пра гэта паведамляе пошукава-ратавальны атрад “Анёл”. Паводле інфармацыі валанцёраў, Аляксандр Сушчык, ураджэнец Мазыра 1992 году нараджэння, пакінуў месца службы каля 2 гадзіны ночы 3 студзеня і пра яго месцазнаходжання дагэтуль невядома.



Вайсковец меў аўтамат, штых-нож і рацыю.



У Мар’інай Горцы дыслакуецца 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння сіл спецаперацый Узброеных сіл Беларусі. Прэс-служба Міністэрства абароны паведамляе, што “інфармацыя, якую распаўсюджвае шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, нібы вайсковец узброены аўтаматам, не адпавядае рэчаіснасці.



“Уся стралковая зброя вайсковых частак была і застаецца на месцах”, — цытуюць паведамленне прэс-службы Мінабароны Naviny.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі